мiнi

(no subject)

Ну, як жывеце-можаце, сябры мае? Офлайн зацянул, выбачайце. Але жыццё больш-менш. Зараз нават жыллё ёсьць - усё, як у людзей ))
мiнi

Жаль, не мое

У снежні будзе горача,
Аляксандр Рыгоравіч!

Выпить может славненько
общий лидер Санников.

Михалевич - правадыр,
даляцим да чорных дыр

Нет воды из краника -
винаваты Санников.
Нужно Михалевича -
разведет умеючи.
мiнi

Ад Чарнаўкi

Ад юзера charniauka:

А гэта апоўначы ў скайпе Крываль падтрымліваў мой баявы дух рыфмаваннем:

Ад патэльні карасёў
выратуе Кастусёў.

Баішся ў РУУСе паяльнікаў?
Спакойна! З намі - Саннікаў!

Чапаеў пытае Пецьку:
"А ты - падтрымаеш Лябедзьку?!"

Каб жыць па-каралеўскі,
патрэбны Рымашэўскі

Я набыў папье-машэ
Ў форме бюста Рымашэ

Вот тур второй, и снова
На благо всей страны
Я выберу Рыжова
Чтоб не было войны


Я слаба адбівалася:

Някляеу никога ня кляу,
Някляеу николи ня хляе,
але не пабачыць Крываль,
куды запрашае Някляеу

Быў адзин прыстойны Милинкевич -
сумна каментуе Гайдукевич

Мой духоуны бацька - Милинкевич,
прызнаецца яксци Михалевич!

Зусим не любиць драникау
Андрэй Алегыч Санникау

Мяне николи не пераканае
з кампанияй сваёй Някляеў

А на фамилью Кастусёу,
не будзе слоў у маскалёу!

UPD: А крэатыў квітнее! Ад Крываля:
"Верне маёнткі памешчыкам,
прэзідэнт Віктар Цярэшчанка".

Спадарства, далучайцеся! Давайце зажгём гэту кампанію нашай неўміручай паэзіяй.

Вось тут: http://charniauka.livejournal.com/11512.html#cutid1
мiнi

Тепленькая пошла!

Лидия Ермошина выглядит взъерошенной,
А товарищ Лозовик рядом с ней совсем поник.

Миллион рабочих мест - Лукашенко под арест!
Помоги Романчуку - из гранаты вынь чеку!

коллектив авторов
мiнi

Ребеночек балуется...

Так, френды, дело есть:
У нас тут ребеночек решил поучаствовать в конкурсе на идею приложения для мобильного телефона. Так что если не влом, проголосуйте вот здесь, пожалуйста:
http://www.windowsphone7.com/ineedthisapp/?pbbdesturl=x252fPagesx252fBlogsx252fBlogView.aspx78x253Fbidx253D41727x2526scidx253D538x2526#pbbh2132p
На открывшейся страничке нажать “Vote for this entry”
Пасиба. Вы настоящие фрэнды :)
Пиар приветствуется.

Прошу простить за долгое отсутствие. Как-то реал затянул - не могу вынырнуть. Но вот, как видите, про вас не забываю (особенно некоторых хорошо помню ;)) и когда нужны - к вам обращаюсь.

Я, в общем, на связи.
мiнi

Андрэй Бандарэнка другі раз у карцэры

Прадпрымальніка Андрэя Бандарэнку ў Бабруйскай калёніі другі раз зьмясьцілі ў карцэр. Пра гэта «Свабодзе» паведаміла сястра Бандарэнкі Ірына, якая спаслалася на ліст брата.

Вось што Ірына Бандарэнка сказала пра прычыны пакараньня:

«Яго прымушалі падпісаць ліст, што ён прызнае сябе вінаватым і стаў на шлях выпраўленьня. Андрэй адмовіўся, і яго накіравалі ў „шыза“ — гэта карцэр унутры калёніі. Потым выпусьцілі і зноў прымушалі падпісаць тую ж паперу, а калі ён адмовіўся, тады пакараньне паўтарылі. Якраз у чаканьні другога карцэру ён пасьпеў напісаць кароткі ліст, які я атрымала толькі сёньня», — паведаміла Ірына Бандарэнка. Паводле сястры прадпрымальніка Бандарэнкі, яго трымаюць у карцэры ўвогуле з 22 лістапада.

У кастрычніку Першамайскі суд Менску прызнаў актывіста АГП Андрэя Бандарэнку вінаватым у крадзяжы маёмасьці фірмы, якую ён сам стварыў. Андрэй Бандарэнка сваёй віны не прызнае і тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі, у прыватнасьці, помстай за ўдзел у парлямэнцкіх выбарах 2008 году. Не чакаючы разгляду касацыйнай скаргі, прадпрымальніка адправілі для адбыцьця пакараньня ў Бабруйскую калёнію. Скаргу Андрэя Бандарэнкі на прысуд будуць разглядаць заўтра, 15 сьнежня, у Менскім гарадзкім судзе.

Вось адсюль
мiнi

Ермоленкова - в список позора

Впервые довелось посетить наш суд. Впечатления удручающие. Андрея осудили. И как! Если до посещения суда где-то в моей голове копошились мысли, что, конечно, проверять его бизнес начали по политическим мотивам, но там-то, в бизнесе, уж наверное что-то накопали. Потому что - а как в нашей стране можно вести бизнес без нарушений и не остаться без штанов?
Но все оказалось еще интересней: проверяющие органы не смогли ничего реального предъявить: ни свидетелей, ни истцов! Суд со всей очевидностью показал, что обвинение ни на чем не основано. Не доказан ни факт хищения, ни факт присвоения похищенного Андреем. Причем суд продемонстрировал, что у него нет ни единого свидетельства этого. То есть Андрея надо было отпускать в зале суда.
И вдруг - 7 лет строгого режима с конфискацией!
В общем, судья действовал вполне осознанно, ретранслируя заказ существующей системы: "посадим каждого без малейшего повода с его стороны".
Девиз нашей власти: "То, что вы еще на свободе - не ваша заслуга, а наша недоработка!"

Да, судья - Ермоленков Леонид Федорович.
мiнi

Зварот да беларускай і міжнароднай супольнасці



Выпускнікі і адміністрацыя Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў (УШПД)* выказваюць моцную занепакоенасць у сувязі з сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, і, у прыватнасці, крымінальным пераследам выпускніка школы Андрэя Бандарэнкі і вынясеннем яму несправядлівага абвінаваўчага прысуду без наяўнасці доказаў.

Былы прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка прымаў удзел у парламенцкіх выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты восенню 2008 г. Як вядома, назіральная місія БДІПЧ АБСЕ прызнала гэтыя выбары неадпаведнымі як еўрапейскім стандартам ў галіне дэмакратычных выбараў, так і міжнародным дамовам, падпісаным урадам Беларусі. Стаўшы сведкам парушэння выбарчага заканадаўства і фальсіфікацый, Андрэй Бандарэнка неаднаразова звяртаўся ў дзяржаўныя органы з гэтай інфармацыяй. Аднак рэакцыяй з іх боку стаў арышт Андрэя па абвінавачанні ў фінансавых злачынствах у траўні 2009 г.

Да выбараў Андрэй Бандарэнка працаваў бізнес-кансультантам ў будаўнічай арганізацыі «Белвысотстройгруп» - фірме, якая да яго ўдзелу ў выбарах не мела праблем з дзяржаўнымі кантрольнымі структурамі. Пасля арышту Андрэю Бандарэнку было прад'яўлена абвінавачанне ў крадзяжы грашовых сродкаў у асабліва буйным памеры з выкарыстаннем службовага становішча (арт. 210 ч. 4 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Аднак абвінаваўчы бок не прадставіў аніякіх доказаў таго, што Андрэй Бандарэнка завалодаў якімі-небудзь грашовымі сродкамі альбо чужой уласнасцю. Гэтыя абставіны не перашкодзілі суду ў кастрычніку 2009 г. вынесці прысуд былому кандыдату ў дэпутаты Андрэю Бандарэнку – 7 гадоў пазбаўлення волі. Лічачы рашэнне суду несправядлівым, 22 кастрычніка 2009 г. Андрэй Бандарэнка абвясціў бестэрміновую галадоўку і накіраваў у суд касацыйную скаргу ў знак пратэсту супраць несправядлівага прысуду з патрабаваннем свайго апраўдання і вызвалення.

Я прысутнічаў на судзе і магу сказаць, што пераслед Андрэя Бандарэнкі з'яўляецца палітычна матываваным. Я ўпэўнены, што пра палітычны характар прысуду сведчаць як хада выбарчай кампаніі Андрэя Бандарэнкі, так і адсутнасць доказаў прысваення ім якіх-небудзь грошай.

Адвакаты Андрэя Бандарэнкі выступілі ў судзе за яго апраўданне з прычыны адсутнасці складу злачынства ў яго дзеяннях. Пасля суду яны зацвердзілі сваю пазіцыю фактам падачы касацыйнай скаргі.

Мы, выпускнікі і кіраўніцтва Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў, слухачом якой у 2008 – 2009 г.г. быў Андрэй Бандарэнка, выказваем сваю салідарнасць з яго справядлівымі патрабаваннямі і заклікаем беларускую і міжнародную супольнасць дапамагчы нам дабіцца справядлівасці і вызваліць з-за кратаў нашага калегу.

З павагай,
выпускнікі і адміністрацыя Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў